- крамніна
- крамніна, -ы
ж.
разм.
Материал фабричного изготовления; одежда из такого материала.Пасля жніва ён (Кастусь) пачаў угаворваць яе не шкадаваць тых грошай за каня і набраць крамніны на плацце. Чорны. Але была раз набрала яму Прузына ў анучніка за старызну крамніны на штаны і на кашулю. Калюга. Галоўнае ж - з'явіўся тут эмтээсаўскі ларок: там прадавалі хлеб, крамніну і колькі хочаш гарэлкі. Кулакоўскі. ...Як хороша ў святочны дзень маглі прыбрацца крамнінай дзяўчаты... Гілевіч.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.